Home
Recent Entries Friends Archive User Info Tags Мара аб трусіку
 
 
 
 
 
 
Запрашаю на беларускамоўны сайт пра трусікаў:

http://trusik.by-mara.ca/

Там друкуюцца карысныя навуковыя артыкулы, забаўляльныя навіны пра іх, база раслін і г.д. :)
Артыкулы накіраваны па большасці на эксклюзіўныя рэчы. Такія, напрыклад, як догляд за трусамі-інвалідамі на каталках, мова трусаў і г.д. - матэрыялы, якія цяжка знайсці ў звычайных кнігах/крыніцах.

База раслінаў па інфарматыўнасці не мае аналагаў у сеціве (прынамсі, на тых 7 мовах, што я ведаю). Там ёсць сімптаматыка, апісанне уздзеяння кожнай расліны на труса, нататкі, з чым расліну можна пераблытаць, колькі можна даваць і г.д. База плануецца максімальна вялікая, на 700-1000 раслінаў.



Юзар-бар да яго ж:



Дзякуй усім, хто дапамагаў і падтрымоўваў    :)

На "Трусіку" існуе падпіска RSS.
Тыя, хто мае трусаў ці проста цікавіцца імі, могуць падпісацца - і не прыйдзецца наўмысна заходзіць на сайт ды сачыць, ці ёсць там навіны, Вы адразу будзеце даведвацца пра новыя артыкулы праз падпіску. У RSS будуць дадавацца толькі артыкулы пра трусаў, новыя ўноскі ў базу раслін не будуць там бачныя.

Будзем намагацца і на далей дапамагаць вам з доглядам за вушастымі ды тым, як паразумецца з імі.
 
 
 
 
 
 
Як і абяцала, Льюіс Кэрал.


Пад катам працяг гісторыі, яшчэ 4 здымкі.
Самы апошні дзецям ды трусалюбам лепш не глядзець. )
 
 
 
 
 
 
Вырашыла паспрабаваць паказваць Вам што-небудзь цікавае кожны дзень. Ці сваё, ці рэчы з тых, што мяне неяк уражвалі.

Пачну з таго, што я ўжо дэмантсравала ў суполцы "мед-арт", а ў свой часопіс не посціла, каб не пужаць народ. А зараз думаю, а няхай. Можаце пужацца, калі хто хоча.



Падзівіцца на мыш )

П.С. Дарэчы, гэтыя працы нагадалі мне пра адзін са здымкаў... Вось яго кавалачак:



Пазнаеце, хто гэта? Ага. Заўтра будзе цыкл фотаздымкаў па матывах "Аліса ў краіне цудаў".
 
 
 
 
 
 
для toplesss
Я не ветеринар, просто "продвинутый пользователь", так что решить вопрос не смогу, только направить.

Read more... )
 
 
 
 
 
 
Гэта страва стала чацвёртай з маіх самых любімых. Неверагодна смачна, знізу пада ўсім - слівы, прапітаныя каньяком. Creme brulee я розныя спрабавала рабіць, але гэтае мне падабаецца найбольш.

Па рэцэпту гэтае creme brulee выглядае так:


Але ў мяне няма гарнушкаў для запякання, таму раблю прасцей, і атрымоўваецца вось такое:


Як рабіць:
Нарэзаць 1 шклянку сушаных сліў, папырскаць іх 50 мл арманьяка (можна каньяком) і пакінуць стаяць пад накрыўкай на суткі. Размеркаваць слівы па васьмі гарнушках (у мяне іх няма, таму кладу тонкім пластом у звычайную форму для печыва).
У невялікім рондалі змяшаць ванілін, 1 шклянку 35-% вяршкоў (дзеля эканоміі я кладу палову шклянкі вяршкоў, палову смятаны + 1 яечны бялок), 1 шклянку малака, карыцу. Прагрэць на сярэднім агні 6 хвілін, пакуль не пачнуць з'яўляцца першыя бурбалкі.
У асобным посудзе ўзбіць 6 жаўткоў (можна 5) з 50 мл цукру, дадаць туды вяршковую сумесь ды шклянку маскарпонэ (я раблю з крым-чызам). Наліць усё ў гарнушкі, пячы 35 хвілін пры тэмпературы 325 F (160 С). Пажадана пячы на вадзяной лазні, але я раблю без яе.
Асцюдзіць 4 гадзіны ў халадзільніку.

Далейшае я не раблю ніколі, але калі ў каго ёсць такая штука, якой пускаюць полямя, можна паспрабаваць і павычварацца: перад ежай пасыпаць печыва 125г рудага цукру, карамелізаваць адкрытам агнём, пакласці зверху мяту.
 
 
 
 
 
 
Апошнім часам заўважыла, што ў мяне пачало з'яўляцца шмат "сонечных" здымкаў, прасякнутых ці напісаным светам ды ценем. Вось як гэты:

light

Раней мне здавалася, што я з тых мастакоў, што працуе колерамі, а не светам. Свет, падавалася мне, гэта нешта занадта складанае. Аж вунь прывілася само сабой неяк. А куды ж дзенешся, калі кожны дзень вось такое бачыш:

глядзець сонечна-ценевыя цуды )
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Скончыўся конкурс па РАВ-канвертацыі на fotoforge. Было 250 удзельнікаў.
Мой варыянт дайшоў да самага апошняга тура ды набраў там 49 галасоў:


Здымак (с) pavel_kosenko

Паглядзець пераможцу )
 
 
 
 
 
 
Нашай малечы Зоррачцы сёння споўнілася 4 гады.
Віншую з днём народзінаў! Мы цябе вельмі любім.

 
 
 
 
 
 
Cвяткавалі Дзень Волі. Крамбамбуля была вельмі смачная, Юля ўмее шыкоўна яе гатаваць.
Яшчурок некалькі разоў шкадаваў, што не ўзяў штатыў ды адбівацель, але і без іх выйшла цудоўна. :)

Старажытны музычны інструмент, ліра





Астатнія здымкі з вечарыны можна пабачыць тут
http://www.by-mara.ca/forum/viewtopic.php?f=36&t=20&p=31

Advertisement